2017 год у Беларусі аб'яўлены Годам навукі                          Прафесіяналізм - складаючая квітнеючай дзяржавы       Ваша прафесійная кампетэнцыя - наша задача       Вы дапамагаеце зберагчы здароўе - мы дапамагаем Вам!      

EnglishБеларускі Русский

Бібліятэка

Бібліятэка ўстановы адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж» размешчана на плошчы 263,04 кв м, маюцца чытальная зала, абанемент і кнігасховішча. Плошчу чытальнай залы - 130,34 кв м, колькасць пасадачных месцаў у чытальнай зале - 40.

Чытальная зала бібліятэкі

Аб'ём бібліятэчнага фонду налічвае на 01.01.2012г - 61.316 асобнікаў кніг 695 асобнікаў перыядычных выданняў; усяго - 62.014 асобнікаў. Камплектаванне кніжнага фонду вядзецца праз выдавецтва Рэспублікі Беларусь, кніжныя крамы горада. Забяспечанасць вучэбнай, даведачнай, метадычнай і іншай літаратурай, а таксама электроннымі падручнікамі і электроннымі навучальнымі дапаможнікамі адпавядае патрабаванням.

Абанемент бібліятэкі

Сістэматычна абнаўляюцца кніжныя выставы: «Слухачам дадатковай адукацыі», «Здаровы лад жыцця», «Ідэалогія беларускай дзяржавы»; аформлены краязнаўчы куток. Бібліятэка абнаўляе новымі інфармацыйнымі матэрыяламі стэнды: «Спектр падзей», «Адзіны інфармацыйны дзень», «Здаровы лад жыцця», «Бібліятэка прапануе» і інш. Бібліятэка з'яўляецца цэнтрам інфармацыйнай, ідэалагічнай і прапагандысцкай працы ва установе.