2017 год у Беларусі аб'яўлены Годам навукі                          Прафесіяналізм - складаючая квітнеючай дзяржавы       Ваша прафесійная кампетэнцыя - наша задача       Вы дапамагаеце зберагчы здароўе - мы дапамагаем Вам!      

EnglishБеларускі Русский

Віды дзейнасці

У адпаведнасці з прадметам дзейнасці, мэтамі і задачамі каледж ажыццяўляе віды дзейнасці, дазволеныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і прадугледжаныя Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь 005-2006 "Віды эканамічнай дзейнасці":

адукацыйная дзейнасць:

  1. падрыхтоўка спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях: «Сястрынская справа» 2-79 01 31; «Лячэбная справа» 2-79 01 01 на бюджэтнай і платнай аснове;
  2. павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай і фармацэўтычнай адукацыяй па адпаведных спецыяльнасцях;
    1. 2.1.перападрыхтоўка кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па спецыяльнасцях ажыццяўляецца на бюджэтнай і платнай аснове:

      Назва спецыяльнасці Тэрмін навучання  Кошт платнага навучання
      2-81 04 02 «Анэстэзіёлагія» 3 месяцы  не запланаваны ў 2015г
      2-81 04 03 «Дыеталогія» 3 месяцы  не запланаваны ў 2015г
      2-81 04 04 «Хірургія» 3 месяцы  не запланаваны ў 2015г
      2-81 04 05 «Рэнтгеналогія» 4 месяцы  не запланаваны ў 2015г
      2-81 04 06 «Фізіятэрапія» 3 месяцы  не запланаваны ў 2015г
      2-81 04 07 «Лячэбны масаж» 3 месяцы  не запланаваны ў 2015г
      2-81 04 11 «Амбулаторна-паліклінічная дапамога» 3 месяцы  не запланаваны ў 2015г
      2-81 04 11 «Амбулаторна-паліклінічная дапамога» 4 месяцы  не запланаваны ў 2015г

      2.2.павышэнне кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй па профілі (напрамку) адукацыі «Ахова здароўя» (напрамак адукацыі «Прафілактыка, дыягностыка, лячэнне, рэабілітацыя і арганізацыя аховы здароўя») ажыццяўляецца па бюджэтнай і платнай формах навучання. Кошт навучання на курсах у залежнасці ад тэматыкі і колькасці тэарэтычных і практычных навучальных гадзін па стане да 01.09.2015 складае: 2 тыдні ад 671 550 да 792 350 беларускіх рублёў, 1 тыдзень ад 350 550 да 396 350 беларускіх рублёў.

      Павышэнне кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй праводзіцца па накіраваннях спецыялістаў органамі дзяржаўнага кіравання, арганізацыямі аховы здароўя і іншымі арганізацыямі ў адпаведнасці з гадавымі планамі, заключанымі дамовамі і па заявах юрыдычных і фізічных асоб.