2017 год у Беларусі аб'яўлены Годам навукі                          Прафесіяналізм - складаючая квітнеючай дзяржавы       Ваша прафесійная кампетэнцыя - наша задача       Вы дапамагаеце зберагчы здароўе - мы дапамагаем Вам!      

EnglishБеларускі Русский

Галоўная

Дырэктар УА "БДМК"

Щур Ніна Паўлаўна

Дарагія сябры! Прафесія медыка цалкам прысвечана служэнню людзям. Яна патрабуе не толькі вернасці клятве Гіпакрата і багатых ведаў, але і бясконцага цярпення, стойкасці, душэўнай шчодрасці.

Нялёгкай паўсядзённай працай медыкі ахоўваюць найвялікшыя каштоўнасці, якія дараваны людзям, - жыццё і здароўе. У самыя цяжкія хвіліны прыходзяць на дапамогу, праяўляючы высокі прафесіяналізм і адказнасць, спачуванне і дабрыню.

Гэтыя высокія якасці работнікі медыцынскага каледжа імкнуцца сфарміраваць у сваіх выхаванцах, каб, захоўваючы і памнажаючы лепшыя традыцыі, стварыць моцную каманду прафесіяналаў, чыі энтузіязм, самаадданая праца і вера ў канчатковы вынік дазволілі бы забяспечыць права грамадзян Рэспублікі Беларусь на якасную медыцынскую дапамогу.