2017 год у Беларусі аб'яўлены Годам навукі                          Прафесіяналізм - складаючая квітнеючай дзяржавы       Ваша прафесійная кампетэнцыя - наша задача       Вы дапамагаеце зберагчы здароўе - мы дапамагаем Вам!      

EnglishБеларускі Русский

Аб нас

Бабруйскае медыцынскае вучылішча было заснавана 28 ліпеня 1931г. і мела назву медтэхнікум. Да Вялікай Айчыннай вайны адбылося восем выпускаў. У 1945г. тэхнікум аднавіў сваю працу. У 1954г. тэхнікум пераіменаваны ў медыцынскае вучылішча. У 1956г. на базе вучылішча створаны рэспубліканскія курсы, а затым вучылішча ўдасканалення сярэдніх медыцынскіх работнікаў па 13 спецыяльнасцях.

Стары будынак навучальнага корпуса вучылішча

У 1963г. зноў адкрыта медыцынскае вучылішча па падрыхтоўцы медсясцёр, акушэрак, фельчараў. На курсах, у выніку адасаблення, працягнулася павышэнне кваліфікацыі сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

Новы навучальны корпус 1979г.

У 2006 годзе створана ўстанова адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі медыцынскіх кадраў».

10 студзеня 2012г. цэнтр перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж», які з'яўляецца правапрыемнікам маёмасных і немаёмасных правоў і абавязкаў ўстановы адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі медыцынскіх кадраў».

Навучальны корпус 2012 г.

Бабруйскае медыцынскае вучылішча за дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў і ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 27 жніўня 1981 г. ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета. Калектыў установы неаднаразова атрымліваў узнагароду за высокія вынікі працы Міністэрствам аховы здароўя СССР, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам, Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

У 2012 годзе зноў пачынаецца падрыхтоўка сярэдніх медыцынскіх работнікаў па спецыяльнасцях 2-79 01 01 Лячэбная справа (кваліфікацыя фельчар-акушэр), 2-79 31 01 Сястрынская справа (кваліфікацыя медыцынская сястра). Тэрміны навучання - 2 гады 10 месяцаў.

Павышэнне кваліфікацыі ў установе адукацыі ажыццяўляецца па профілю «Ахова здароўя», кірунку адукацыі «Прафілактыка, дыягностыка, лячэнне, рэабілітацыя і арганізацыя аховы здароўя". Форма навучання вочная (з адрывам ад працы), тэрмін навучання складае 0,25-0,5 месяца. Перападрыхтоўка медыцынскіх кадраў ажыццяўляецца па спецыяльнасцях 2-81 04 04 Хірургія, 2-81 04 07 Лячэбны масаж, 2-81 04 05 Рэнтгеналогія, 2-81 04 06 Фізіятэрапія, 2-81 04 02 Анэстызіялогія, 2-81 04 03 Дыеталагія, 2 -81 04 11 Амбулаторна-паліклінічная дапамога. Форма навучання вочная (з адрывам ад вытворчасці), тэрмін навучання складае 3 - 4 месяцы.